Астры́нка — рака ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Котра (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 17 км. Плошча вадазбору 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 ‰.

Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Ляйкі, упадае ў Котру на паўднёвы ўсход ад возера Корава. На працягу 4 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Кульбачына). Каля вёскі Кульбачына сажалка.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.  — С. 159.

Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Котры