Ваенныя спецыялісты Беларусі — былыя і дзеючыя ваеннаслужачыя Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі ваенізаваных арганізацый і работнікі прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, якія аказваюць падтрымку замежным сілавым структурам. Прадстаўленыя як дзяржаўнымі ваенспецамі і ваеннымі саветнікамі, так і наймітамі.
У асобных расійскіх СМІ згадваліся як беларускія «партызаны»Минск обиделся на новость про беспринципных "белорусских партизан" в ЛивииВиктор Сокирко. Белорусские «партизаны»: Лукашенко вскрыл канал «миграции наёмников», о котором давно знал // Свободная пресса : интернет-издание. — 30 июля 2020..
Гісторыя Пасля развалу СССР незалежная Беларусь атрымала кантынгент Беларускай ваеннай акругі. Савецкая спадчына была занадта вялікай для краіны, таму ў 1990-я ўрад правёў скарачэнне узброеных сіл. Многія кадравікі страцілі свае працоўныя месцы, некаторыя сыходзілі самі з-за нізкіх заробкаў. Не ўсе змаглі прыстасавацца да «грамадзянцы»Почему белорусские летчики работают и гибнут в Африке? (Фото), і частка звольненых пайшла ў найміты.
Менавіта адстаўныя вайскоўцы спатрэбіліся для аказання ваенных паслуг, склаўшы аснову замежных кантынгентаў, бо, як казаў на «Еўрарадыё» ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін, афіцыйна дзяржава імкнулася не адпраўляць дзеючыя армейскія кадры ў іншыя дзяржавы, асабліва ў «гарачыя кропкі». Сярод запатрабаваных спецыяльнасцяў эксперт называў лётчыкаў, спецыялістаў па абслугоўванні авіяцыі і баявой тэхнікі, штабных афіцэраў і спецыялістаў спецаперацый — напрыклад, снайперы.
Паводле інфармацыі газеты «Комсомольская правда» атрыманай з «дасведчаных крыніц», у Мінску ўзнікла нейкая арганізацыя, якая прадастаўляла працу для адстаўных вайскоўцаў, гатовых прымяніць свой вопыт за мяжой. Фірма засакрэчана і не давала нідзе ніякіх аб’яў, самастойна шукаючы патэнцыйных работнікаў. Дзейнасць канторы, як меркавала інтэрнет-выданне «Свободная пресса», была пад наглядам спецслужб Беларусі і Расіі.
Пра сувязі наймітаў з дзяржавай адзначаў аўтар праекта «WarGonzo» Сямён Пегаў. У 2020 годзе ён паказваў, што нібыта байцы спецназа «Альфа» КДБ і «Алмаз» МУС перыядычна накіроўваюцца на падзаробкі ў Судан і Венесуэлу на ахове кітайскіх аб’ектаў. Пры гэтым афіцыйна на гэты перыяд байцы знаходзяцца ў водпуску. Пегаў спасылаўся на крыніцы ў асяроддзі беларускіх сілавікоў, разведслужб РФ і ПВК «Вагнер». Падобная практыка існуе з дазволу кіраўніцтва краіны. У прыватнасці, «WarGonzo» паведамляў, што на фоне палітычнага крызісу ў Венесуэле ў 2019 годзе ў краіне па просьбе кітайскіх нафтавых кампаній разгарнуліся беларускія ваенныя спецыялістыБатькины ЧВК: белорусские спецназовцы занимаются охраной китайских компаний в Венесуэле и Судане.
У асобных выпадках мела месца афіцыйная дзяржаўная падтрымка з боку дзеючых кадраў УС РБ і ваенных навукоўцаў, пра што згадваў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Ваенная газета «Во славу Родины» пісала аб уцягванні да падобнай дзейнасці нават работнікаў прадпрыемстваў ВПК. У адным з нумароў 2012 года паведамлялася: «падчас гутаркі з выпрабавальнікамі высветлілася, што спецыялісты часта выязджаюць у замежкамандыроўкі з мэтай тэхнічнага абслугоўвання машын і дэманстрацыі магчымасцяў выпускаемых узораў прадукцыі».
Як адзначыў беларускі ваенны эксперт Ягор Лебядок, найважнейшым рэгіёнам для Беларусі ў сферы збыту ўзбраення і аказання паслуг падрыхтоўкі ваенных кадраў стала Афрыка. Ваенны аглядальнік Канстанцін Гагарын звязваў гэта з адыходам афрыканскіх урадаў ад ваеннага супрацоўніцтва з Захадам і дарагоўляй паслуг і ўзбраенняў. Для краін кантынента аказаліся каштоўнымі беларускія напрацоўкі ў абаронцы і вопыт краіны ў будаўніцтве кампактнай эфектыўнай арміі з уласнай адукацыйнай школайКонстантин Гагарин. Африканский вектор белорусских военных // СБ. Беларусь сегодня : газета. — 13 сентября 2023.. У канцы 2010-х і пачатку 2020-х усё больш канкурэнцыю ў частцы падрыхтоўкі замежных вайскоўцаў і арганізацыі баявых дзеянняў пачалі аказваць ізраільцяне, французы, расійскія ПВК і прадстаўнікі іншых краін.
Па краінах Сьера-Леонэ
У 1995 годзе праз кампанію «Трансавіяэкспарт» у краіну прыбыло як мінімум тры беларускія верталётчыкі, якія працавалі ва ўрадавых ВПС у перыяд грамадзянскай вайны 1991—2002 гадоўСяргей Расолька. Афрыканская эпапея беларускіх верталётчыкаў // Звязда : газета. — 28 жніўня 2017.. У гэты ж перыяд беларускія ўлады прадалі краіне два Мі-24, накіраваўшы разам з тэхнікай экіпажы.
Эфіопія
Паводле газеты «Собеседник», у ходзе эфіопа-эрытрэйскай вайны 1998—2000 гадоў у складзе групы Якіма Янакава на баку эфіопаў дзейнічалі нанятыя беларускія пілотыВладимир Воронов, Павел Мороз. Слуги смерти: Русские наёмники в Африке // Собеседник : газета. — 28 мая 2001., а афіцыйны Мінск пастаўляў ім вайсковую тэхніку.
Кот-д’Івуар
Падчас грамадзянскай вайны 2002—2007 гадоў група былых кадравых лётчыкаў і тэхнікаў Узброеных Сіл Беларусь накіравана ў Рэспубліку Кот-д’Івуар для аказання дапамогі ўрадавай арміі Ларана Гбагбо, меркавана пад патранажам французскіх і беларускіх уладаў. Беларусы займаліся перападрыхтоўкай афрыканскіх авіятараў, якія раней эксплуатавалі французскія Dassault/Dornier Alpha Jet, для палётаў на савецкіх штурмавіках Су-25. Івуарыйцы здзейснілі са сваімі замежнымі інструктарамі толькі тры баявых вылету. Падчас апошняга яны выпадкова альбо наўмысна нанеслі ўдар па французскай базе ў Буаке. Інцыдэнт прывёў да захопу французскімі войскамі аэрадрома Ямусукра і выступленняў апалчэння «Маладыя патрыёты» ў Абіджане.
3 лютага 2020 года, паводле звестак Africa intellegence, у краіну прыбылі дзесяць беларускіх вайскоўцаў, чыёй задачай стала правядзенне курсу падрыхтоўкі для жандараўИнструкторы из Беларуси прибыли в Кот-д’Ивуар для обучения местных жандармов. У маі таго ж года яшчэ чатыры беларускія спецыялісты прадастаўлены для тэхнічнага абслугоўвання машын і навучання івуарыйскіх тэхнікаў.
Судан У чэрвені 2006 года быў падпісаны дагавор аб ваенным супрацоўніцтве, абмене вопытам і дасягненнямі ў ваеннай вобласці. На падставе дакумента, беларускія інструктары далі свае паслугі ў навучанні суданскіх вайскоўцаў, абодва бакі падзяліліся адзін з адным вопытам, а навукоўцы дзвюх краін сумесна распрацавалі праекты ў галіне ваеннай навукіБелорусский режим в списках поставщиков оружия Судану // Хартия'97, 15 ноября 2008.
Станам на люты 2023 года дзяржаўная кампанія «Белспецзнештэхніка» (БСЗТ) больш за дваццаць гадоў кіравала сумесным прадпрыемствам з суданскай арміяй. Яе тэхнічныя спецыялісты, якія базуюцца ў Хартуме, абслугоўваюць увесь парк суданскіх верталётаў і самалётаў, што гуляе вырашальную ролю ў краіне, дзе адлегласці настолькі вялікія, што сілавыя аперацыі не могуць выконвацца наземным транспартам. Прысутнасць беларускіх спецыялістаў стала жыццёва важнай для суданскага ўрада. Першапачаткова БСЗТ хацела ператварыць сваю базу ў Судане ў панафрыканскі цэнтр тэхнічнага абслугоўвання, аднак санкцыі ЗША ў дачыненні да Хартума перашкодзілі гэтаму праекту.
Венесуэла
У Венесуэле з 2008 года знаходзілася група ваенных спецыялістаў, ваенных саветнікаў і навукоўцаў Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць замежнікаў была накіравана на стварэнне адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёэлектроннай барацьбы Нацыянальных узброеных сіл Венесуэлы, а таксама падрыхтоўку неабходных для яе вайсковых кадраў. Па выніку іх работы ўдалося дамагчыся паспяховага абнаўлення і сістэматызацыі абароны краіны.
Адначасна ў горадзе Мар’іна Горка вялася падрыхтоўка спецназа DISIP.
/ Лівія
16 снежня 2009 года падчас афіцыйнага візіту ў Трыпалі беларускай вайсковай дэлегацыі пад кіраўніцтвам міністра абароны Юрыя Жадобіна быў заключаны пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне абароны. Пераймаць вопыт на вучэнні «Захад-2009» у Беларусь прыязджаў малодшы сын лідара краіны Муамара Кадафі, Хаміс, камандзір элітнага падраздзялення спецназа ЛівііСМИ: в расправе над ливийскими повстанцами, возможно, участвуют наемники из Белоруссии. У чэрвені 2010 года лівійскія вайскоўцы прынялі ўдзел у вучэннях з беларускай 11-й асобнай механізаванай брыгадай са Слоніма, якія праходзілі на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі.
6 красавіка 2011 года выдавецтва «Комсомольская правда» выпусціла артыкул аб удзеле ў баявых дзеяннях у Лівіі на баку ўрада беларускіх ваенных саветнікаў. Рэдакцыя пісала, што ваенныя займаліся падрыхтоўкай лівійскіх сілавікоў, рамонтам і эксплуатацыяй тэхнікі. Паведамлялася і пра наймітаў з індывідуальнымі кантрактамі, і пра дзейных вайскоўцаў Узброеных Сіл Беларусі. Сярод спецыялістаў былі былыя байцы 334-га атрада са складу 5-й асобнай брыгады спецпрызначэння. Некаторыя з іх, як мяркуецца, праходзілі падрыхтоўку на расійскіх базах спецназа і ўдзельнічалі ў вайне ў Аўганістане. Вайскоўцы рэспублікі пераканалі лівійцаў аддаць перавагу ўзброеным пікапам замест бранятэхнікі, а таксама ўнесці ў тактыку некаторыя элементы партызанскай вайны, тым самым знізіўшы эфектыўнасць авіяўдараў НАТА і павялічыўшы мабільнасць арміі. Дзякуючы іх садзейнічанню, у канцы сакавіка—пачатку красавіка войскі Кадафі нават змаглі перайсці ў контрнаступленне.
Як заявіў саветнік пасольства Беларусі ў Трыпалі Георгій Грамыка, да грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі ў краіне знаходзіўся кантынгент з 500 беларускіх вайсковых саветнікаў, інструктараў і спецыялістаў, але з пачаткам баявых дзеянняў частка з іх эвакуявалі. Аднак са слоў вайсковага аташэ Ігара Качугіна, афіцыйна ў краіну вайскоўцы не накіроўваліся. Тым не менш, ён не выключыў, што хтосьці мог заключыць індывідуальныя кантракты з лівійскімі сілавымі структурамі. Рэдакцыя выдання «Комсомольская правда» звязалася з Міхаілам, адным з такіх наймітаў. Ён паведаміў, што яго зарплата ў Лівіі складае 3000 долараў. Паводле інфармацыі суразмоўцы, у краіне пры Узброеных сілах знаходзяцца некалькі сотняў беларусаў.
1 1 сакавіка 2025 года ў адным з Facebook-акаўнтаў, звязаных з Лівійскай нацыянальнай арміяй (ЛНА) фельдмаршала Халіфа Хафтара, была апублікавана фотасправаздача выпуску падраздзялення лівійскага спецназа пасля навучальных курсаў паглыбленай падрыхтоўкі ў Беларусі. У цырымоніі прыняў удзел сын фельдмаршала генерал-лейтэнант Садам Хафтар. Група складала не менш за 100 байцоў спецназа 36-га батальёна «Саіка»Спецназ Хафтара прошел подготовку в Беларуси.
Емен
У 2010 годзе Емен набыў у Беларусі 66 танкаў Т-80БВЗавоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия?. Гэтыя машыны неаднаразова выкарыстоўваліся ў баявых дзеянняхСписанные в Беларуси танки воюют в Йемене // Naviny.by, 20 октября 2014Несколько белорусских танков Т-80БВ потеряно в бою с повстанцами в Йемене // TUT.BY, 21 января 2015.
Вядома, што як мінімум двое беларусаў у 2013 годзе накіраваны па дзяржаўнай лініі для падтрымкі еменскіх сілавікоў. Паводле афіцыйнай заявы беларускага боку, яны працавалі пры ахове прэзідэнта, аднак, на думку ваеннага аналітыка Аляксандра Алесіна, галоўнай задачай з’яўлялася дапамога ў тэхнічным абслугоўванні новых танкаўАлександр Алесин. Списанные в Беларуси танки воюют в Йемене // Naviny.by (20 октября 2014). Нігерыя
У пачатку 2010-х беларуская кампанія «Белспецзнештэхніка» ўзяла на сябе абавязацельствы па абслугоўванні ўдарных верталётаў Мі-24/35 ВПС Нігерыі. Беларусы адказваюць за верталёты 97-й групы спецназа ў г. Порт-Харкорт. Таксама на навучанне ў Беларусь прыбыла група пілотаў і інжынераўSiarhei Bohdan.Belarusian Military Cooperation With Developing Nations: Dangerous Yet Legal // Belarus Digest, 5 December 2013..
У верасні 2014 года Нацыянальная асамблея Нігерыі ўхваліла выдзяленне аднаго мільярда долараў на барацьбу з паўстанцамі «Бока Харам» на поўначы краіны. Гэтыя сродкі пайшлі на аплату навучання і матэрыяльных сродкаў Расіі, Чэхіі і Беларусі, чые спецыялісты займаліся падрыхтоўкай нігерыйскіх вайскоўцаўNigeria Turns to Russia, Czech Republic, and Belarus for Military Training and Materiel.