Граф (1744) Міхаіл Іларыёнавіч Варанцоў (; 12 ліпеня 1714 — 15 лютага 1767) — рускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат, якому абавязаны сваім узвышэннем род Варанцовых. Адзін з бліжэйшага акружэння Лізаветы Пятроўны і Пятра III, удзельнік палацавага перавароту 1741 года. З 1744 года — віцэ-канцлер, у 1758—1765 гг. — канцлер Расійскай імперыі. Будаўнік і першы ўладальнік Варанцоўскага палаца ў Санкт-Пецярбургу і Варанцовай дачы на Пецяргофскай дарозе.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Міхаіл Іларыёнавіч Варанцоў · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.