Станіслаў Ксаверый Прушынскі (; каля 1768 — , маёнтак Лошыца) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Прушынскіх герба «Любіч». Нарадзіўся каля 1768 года ў сям’і Антонія Прушынскага, падкаморыя менскага.
Падкаморы менскі (1775), дэпутат і пісар Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1789—1790 гг., з 1792 года ротмістр 29-й харугвы 2-й (пяцігорскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ.
Кавалер Ордэна Св. Станіслава.
Памёр года ў маёнтку Лошыца, пахаваны там жа.
Сям’я У шлюбе з Ганнай з Сямашкаў (каля 1770 — 31 мая 1820, двор Лошыца, пахавана ў маёнтку Новы Двор), дачкой Андрэя Сямашкі (да 1741—1777). Дзеці: Яўстах (каля 1798 — 4 сакавіка 1877), мінскі губернскі маршалак шляхты. Не пакінуў нашчадкаў; Людвіг Ірыней (26 жніўня 1796, двор Лошыца — пасля 1820). Не пакінуў нашчадкаў; Прот Фелікс Раймунд (1799, маёнтак Лошыца — 19 студзеня 1849, Гент, Бельгія), удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, падпалкоўнік бельгійскіх войскаў (1832). Не пакінуў нашчадства; Станіслава (пам. пасля 19 кастрычніка 1827), якая пабралася шлюбам 26 лютага 1818 у Лошыцы з Янам Віктаравічам Любанскім (каля 1772 — пасля 19 кастрычніка 1827), уладальнікам маёнтка Любань Вілейскага павета.
Маёнткі Валодаў маёнткамі Новы Двор, Трасцянец і Лошыца ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, а пазней у Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі.
Крыніцы
Катэгорыя:Падкаморыя менскія