Яфім Сямёнавіч Лондан (Яфраім Абель Шмуілавіч Лондан, 28 снежня 1868 (9 студзеня 1869), Кальварыя, Кальварыйскі павет, Сувалкская губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя — , , РСФСР, СССР) — расійскі патафізіёлаг, біяхімік і радыёбіёлаг, прафесар (1924), заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1935).

Аўтар першай у свеце манаграфіі па радыебіялогіі («Радый у біялогіі і медыцыне», 1911). Распрацаваў методыку ангіястаміі — накладання фістул на сасуды (1919), што паклала пачатак прыжыццёваму вывучэнню абмену рэчываў у органах жывёлы. Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1