Хаанг Мін Таа (; 25 лютага 1921 — 8 верасня 2008) — в’етнамскі ваенны і навуковы дзеяч. Быў генерал-лейтэнантам ВНА, прафесарам ваеннай навукі і вядучым ваенным тэарэтыкам В’етнама. Удастоены звання народнага настаўніка.

Яго сапраўднае імя — Та Тай Ан (). Біяграфія Нарадзіўся 25 лютага 1921 года ў Бао Кхэ, раён Кім Донг (цяпер частка горада, правінцыя Хунг Ен), правінцыя Хунг Ен. Сын Тая Куанг Кхая і Нгуен Тхі Тань. Яго бацька быў краўцом і членам патрыятычнага руху.

Пасля завяршэння пачатковай адукацыі ён быў адпраўлены сваім бацькам у Ханой, каб працягнуць навучанне ў прыватнай школе Тханг Лонг.

У 1937 годзе Та Тай Ан уступіў у Дэмакратычны саюз моладзі Камуністычнай партыі В’етнама пад псеўданімам Та Куанг (). У 1941 годзе ён далучыўся да В’етміня, затым быў адпраўлены вучыцца ў Лючжоу (Кітай), дзе атрымаў ваенную падрыхтоўку. У канцы 1944 года ўдзельнічаў у стварэнні партызанскіх атрадаў у памежным раёне Лангшон.

Вярнуўшыся дадому, 7 студзеня 1945 года ён далучыўся да камітэту па прымежных работах генеральнага штаба В’етміня. 3 сакавіка года ўступіў у Камуністычную партыю Індакітая. У гэты час ён бярэ сабе новае імя — Хаанг Мін Таа.

Пасля поспеху Жнівеньскай рэвалюцыі са жніўня 1945 па 1949 Хаанг Мін Таа быў начальнікам 3-й ваеннай зоны і намеснікам камандуючага Інтэрзонай. У 1948 годзе яму было прысвоена званне палкоўніка В’етнамскай народнай арміі.

У 1949—1950 гадах Хаанг займаў пасаду камандуючага 4-га міжраённага дывізіёна.

Пасля памежнай кампаніі 1950 года ён стаў камандзірам 304-га батальёна. На гэтай пасадзе Хаанг знаходзіўся да 1954 года. Затым яго перавялі ў Ваенную акадэмію, рэктарам якой ён з’яўляўся да 1966 года. У 1962 годзе Хаанг прайшоў курсы ў Пекінскай нацыянальнай акадэміі абароны. Пазней для павышэння кваліфікацыі ён навучаўся ў СССР.

У лістападзе 1966 года быў накіраваны на поўдзень на пасаду намесніка камандуючага Цэнтральным нагорным фронтам. Тут па выніку баёў на Ядранге яму ўдалося вылучыць і ўмацаваць дзве найбольш моцныя бакі НФВПВ — агнявую моц і мабільнасць. У 1968 годзе Хаанг стаў камандуючым Цэнтральным нагорным фронтам. У жніўні 1974 года заняў пасаду намесніка камандуючага 5-йваеннай акругай, а ў сакавіку 1975-га — камандуючы кампаніяй у Цэнтральным нагор’і.

У 1976—1989 ён зноў узначальваў ваенную акадэмію. У 1987 годзе стаў намеснікам старшыні Ваенна-навуковага савета Міністэрства нацыянальнай абароны.

З 1990 года быў дырэктарам Інстытута ваеннай стратэгіі.

У 1995 годзе выйшаў на пенсію. Памёр у 8 гадзін раніцы 8 верасня 2008 года ў Ханоі.

Працы Học tập khoa học quân sự Xô - Viết (1958) Tổ tiên ta đánh giặc (1969) Thất bại của một sức mạnh phi nghĩa (1975) Chiến dịch Tây Nguyên đại thắng (1977) Tìm hiểu một số vấn đề về nghệ thuật chỉ huy (1987) Nghệ thuật tác chiến: mấy vấn đề lý luận và thực tiễn (1990) Về cách dùng binh (1997) Mấy vấn đề về nghệ thuật quân sự (2001)

Уклад Акрамя таго, што ён займаў пасады камандуючага важнымі кампаніямі і кіраваў ваеннымі акадэміямі, Хаанг таксама з’яўляецца настаўнікам многіх пакаленняў генералаў, ваенных гісторыкаў і тэарэтыкаў. Нават на пенсіі Хаанг займаўся даследаваннямі ў галіне ваеннай навукі, стаўшы аўтарам шматлікіх ваенных твораў. Акрамя таго, ён таксама быў членам Нацыянальнага савета па складанні в’етнамскай энцыклапедыі.

У 1986 годзе атрымаў званне прафесара ваеннай навукі, у 1988 годзе — народнага настаўніка. Узнагароды Быў удастоены наступных узнагарод: Ордэн Ха Шы Міна; Медаль за ваенныя заслугі першага класа; Медаль Перамогі I ступені; Медаль Перамогі I ступені; Два ордэна супраціву першага класа; і іншыя. У 2005 годзе Хаанг узнагароджаны прэміяй Ха Шы Міна за кластар работ аб в’етнамскім ваенным мастацтве.

Спасылкі THÁNG TƯ, LẠI NÓI VỀ TÀI CẦM QUÂN VÀ ĐẠO LÀM TƯỚNG

Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Генералы В’етнамскай народнай арміі Катэгорыя:Ваенныя тэарэтыкі