Ачо́са — рака ў Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Іпуць (прыток Сажа ў басейне Дняпра).

Назва На думку У. Тапарова, назва Ачоса ад балц. *Akesa, вытворнага ад ak- ( «калодзеж», , «вока»), + гідранімічны суфікс -esaВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176..

Гідраграфія Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 232 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Пачынаецца за 1,2 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Уютны Веткаўскага раёна. Цячэ на мяжы Бранскай вобласці Расіі і Беларусі, упадае ў Іпуць за 4 км на ўсход ад вёскі Дзям’янкі Добрушскага раёна.

Асноўны прыток — ручай Пярэспа (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

Зноскі

Літаратура

Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.— 480 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Веткаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Добрушскага раёна Катэгорыя:Басейн Іпуці