Майнцкі ўніверсітэт імя Іагана Гутэнберга () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Майнц. Названы ў гонар першадрукара Іагана Гутэнберга, уваходзіць у шэраг найбуйнейшых універсітэтаў Германіі.

Гісторыя Універсітэт у Майнцы ўзыходзіць сваімі каранямі да XV стагоддзя. У той час для стварэння ўніверсітэта патрабавалася папскае ўхваленне, і мясцовы арцыбіскуп Адольф II Насаўскі ініцыяваў гэты працэс. Аднак універсітэт быў упершыню адкрыты толькі ў 1477 годзе ягоным пераемнікам Дытэрам фон Ізенбургам. У 1784 годзе ўніверсітэт быў адкрыты таксама і для пратэстантаў і яўрэяў. Ён хутка стаў адным з найбуйнейшых каталіцкіх універсітэтаў у Еўропе з дзесяццю кафедрамі толькі ў галіне тэалогіі. Пасля захопу Прусіяй Майнца ў 1792 годзе акадэмічная дзейнасць спынілася. У 1798 годзе ўніверсітэт зноў пачаў функцыянаваць пад кіраваннем Францыі, і лекцыі на медыцынскім факультэце чыталіся да 1823 года. Толькі тэалагічны факультэт працягваў выкладаць на працягу ўсяго ХІХ стагоддзя, хоць і ў якасці духоўнай семінарыі. Сучасны ўніверсітэт быў фармальна перазаснаваны ў 1946 годзе французскай акупацыйнай адміністрацыяй. Ва ўказе ад 1 сакавіка французскае ваеннае камандаванне мела на ўвазе, што ўніверсітэт у Майнцы будзе і надалей існаваць. Рэшткі казармаў супрацьпаветранай абароны, збудаваных у 1938 годзе пасля паўторнай мілітарызацыі Рэйнскай вобласці ў часы Трэцяга рэйха, сталі новымі будынкамі ўніверсітэта, якія выкарыстоўваюцца да нашага часу.

Факультэты Каталіцкага і евангелічнага багаслоўя Сацыяльных навук, медыяў і спорту Юрыдычных і эканамічных навук Медыцыны Філасофіі і філалогіі Перакладу, лінгвістыкі і культуралогіі Гісторыі і культуралогіі Фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Хіміі, фармацэўтыкі, геаграфіі і навук аб Зямлі Біялогіі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Майнц