Люнебургскі ўніверсітэт «Леўфана» () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Люнебург.
Агульная характарыстыка Універсітэт «Леўфана» ў Люнебургу быў заснаваны ў 1946 годзе як вышэйшая педагагічная школа. Установа стварыла ўнікальную ўніверсітэцкую мадэль у рамках нямецкага акадэмічнага пейзажу, якая атрымала некалькі ўзнагарод. Універсітэт «Леўфана» — адзін з нямногіх універсітэтаў у Еўропе, які прапануе праграмы па гуманітарных навуках з індывідуальнай праграмай навучання.
Назва ўніверсітэта «Леўфана» паходзіць ад назвы старажытнага паселішча на Эльбе на месцы сучаснага Люнебурга, якое згадвалася яшчэ ў геаграфічным атласе свету Пталемея ў ІІ стагоддзі.
Універсітэт «Леўфана» канцэнтруецца на навучанні бакалаўраў на чатырох факультэтах. У 2008 годзе быў адкрыта аспірантура, якая аб’ядноўвае праграмы магістратуры і дактарантуры. Акрамя таго, ёсць агульнаўніверсітэцкі даследчы цэнтр і прафесійная школа для павышэння кваліфікацыі.
Факультэты Адукацыі Сацыяльна-гуманітарных навук Устойлівага развіцця Бізнесу і эканомікі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Люнебург