Фуміа Кісіда (; нар. 29 ліпеня 1957) — японскі палітык, соты прэм’ер-міністр Японіі (з 2021).
Быў кіраўніком МЗС Японіі (2012—2017). У 2021 годзе Фуміа Кісіда ўзначаліў кіруючую Ліберальна-дэмакратычную партыю (ЛДП), 4 кастрычніка японскі парламент большасцю галасоў зацвердзіў яго на пасадзе прэм’ер-міністра.
Біяграфія Фуміа Кісіда нарадзіўся ў Хірасіме, скончыў Універсітэт Васэда ў 1982 годзе. Пасля працы ў Long-Term Credit Bank of Japan працаваў сакратаром члена Палаты прадстаўнікоў. Фуміа Кісіда быў упершыню абраны ў Палату прадстаўнікоў у ліпені 1993 года.
Фуміа Кісіда працаваў у кабінеце Ясуа Фукуды як дзяржаўны міністр па справах Акінавы і Паўночных тэрыторый (спрэчных Курыльскіх астравоў), навуковай і тэхналагічнай палітыкі, якасці жыцця і дзяржаўна-прававой рэформы. Фуміа Кісіда з’яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Міністр замежных спраў у кабінеце прэм’ер-міністра Сіндза Абэ з 26 снежня 2012 года да 3 жніўня 2017 года.
Прэм’ер-міністр Японіі з 4 кастрычніка 2021 года.
15 красавіка 2023 года на Кісіда здзейснены замах, але палітык не пацярпеўJozuka, Emi; Ogura, Junko (15 April 2023). .
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры замежных спраў Японіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Японіі Катэгорыя:Члены Ліберальна-дэмакратычнай партыі (Японія)