Запаведнік — тэрыторыя сушы або акваторыя, у межах якой увесь прыродны комплекс поўнасцю выключаны з гаспадарчай дзейнасці чалавека і ахоўваецца дзяржавай. З’яўляецца відам запаведных тэрыторый.
Запаведнікі і нацыянальныя паркі з’яўляюцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага значэння. Заказнікі і помнікі прыроды могуць з’яўляцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага або мясцовага значэння.
Для аховы прыродных комплексаў запаведнікаў ствараюцца ахоўныя зоны. Ахоўвае запаведнікі спецыяльная служба (дзяржінспектары, егеры).
Навуковая работа ў запаведніках мае комплексны характар, вядуцца даследаванні па праграме «Летапіс прыроды».
Гісторыя Першыя дзяржаўныя запаведнікі ўзніклі ў старажытным Вавілоне, Грэцыі, Індыі і ствараліся з рытуальнымі і паляўнічымі мэтамі. Найстаражытнейшы запаведнік на славянскіх землях — Белавежская пушча. Самы вялікі запаведнік у свеце — (Манголія, плошча 5 млн га).
На Беларусі два запаведніка: Бярэзінскі біясферны запаведнік і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік (адзіны ў свеце).
Задачы Асноўныя задачы запаведнікаў: зберажэнне эталонных або найбольш тыповых для вызначанай геаграфічнай зоны прыродных ландшафтаў, рэдкіх і каштоўных відаў жывёл і раслін; вывучэнне прыродных працэсаў у натуральным стане; распрацоўка пытанняў рэканструкцыі флоры, фаўны і комплексу іншых прыродаахоўных праблем; культурна-асветніцкая работа, папулярызацыя прыродаахоўных поглядаў і аховы прыроды.
Класіфікацыя Вылучаюць запаведнікі: накіраванага рэжыму прыродныя эталонныя біясферныя мемарыяльныя і іншыя.
Гл. таксама Спіс запаведнікаў Беларусі Заказнік Помнік прыроды Нацыянальны парк
Літаратура
Спасылкі Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» — 5 кастрычніка 2021
Катэгорыя:Запаведнікі