Вільгельм Карлавіч фон Кюхельбекер (10 чэрвеня 1797,  — 11 жніўня 1846, , Заходне-Сібірскае генерал-губернатарства) — рускі паэт і грамадскі дзеяч, сябар Пушкіна і Баратынскага, аднакурснік Пушкіна па Царскасельскім ліцэі, калежскі асэсар, дзекабрыст.

З дваранскай сям’і абруселых немцаў. Скончыў Царскасельскі ліцэй (1817), дзе пачалося яго сяброўства з А. С. Пушкіным, А. А. Дэльвігам. Служыў у Калегіі замежных спраў; выкладаў рускую і лацінскую мовы. У 1820-21 быў у замежным падарожжы; чытаў у Парыжы публічныя лекцыі па рускай літаратуры, у якіх абгрунтоўваў неабходнасць палітычных пераўтварэнняў у Расіі (лекцыі былі спыненыя па загаду рускага пасольства). У 1822 годзе Кюхельбекер служыў на Каўказе чыноўнікам асобых даручэнняў пры А. П. Ярмолаве. У лістападзе 1825 быў прыняты К. Ф. Рылеевым у Паўночнае таварыства дзекабрыстаў. У час Паўстання дзекабрыстаў 14 снежня 1825 у Пецярбургу страляў у вялікага князя Міхаіла Паўлавіча, спрабаваў пабудаваць салдат для контратакі. Пасля падаўлення паўстання спрабаваў уцячы за мяжу, але быў арыштаваны ў Варшаве, асуджаны да смяротнага пакарання, замененай катаргай, якую адбываў у Дынабургскай, Свеаборгскай і інш. крэпасцях. З 1836 года на пасяленні ў Сібіры.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Калежскія асэсары Катэгорыя:Дзекабрысты Катэгорыя:Зняволеныя Петрапаўлаўскай крэпасці Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу