Абдулразак Гурна (, ; нар. , Занзібар) — англійскі пісьменнік танзанійскага паходжання. Жыве ў Вялікабрытаніі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2021).
Аўтар раманаў (1994), уключанага ў шорт-ліст Букераўскай і Уітбрэдаўскай прэмій, (2005) і «Ля мора» (2001), уключанага ў лонг-ліст Букераўскай прэміі і шорт-ліст кніжнай прэміі .
Біяграфія Нарадзіўся на востраве Занзібар у сям’і мусульман арабскага паходжання. У 1968 годзе, праз антыарабскія настроі на Занзібары, пераехаў у Вялікабрытанію, дзе працягваў вучобу. У 1980—1982 гадах чытаў лекцыі ва Універсітэце Баера ў Нігерыі. У 1982 годзе абараніў доктарскую ступень у Кенцкім універсітэце. У 1985 годзе прыняты выкладчыкам у Кенцкі ўніверсітэт і прачытаў курс лекцый, прысвечаны посткаланіяльнай літаратуры і творчасці пісьменнікаў дыяспар, найперш выхадцаў з брытанскіх калоній на ўсходзе Афрыкі, Індыі і Карыбскіх астравах. Станам на 2021 год у званні прафесара ўзначальвае аспірантуру на кафедры англійскай мовы ў Кенцкім універсітэце.
Стаў адказным рэдактарам двухтомнага зборніка «Эсэ пра афрыканскае пісьменства». Рэдактар «Кампаньёна да Салмана Рушдзі» і часопіса «Уасафіры». Аўтар даследаванняў творчасці шэрагу сучасных посткаланіяльных пісьменнікаў, у тым ліку Відзьядхара Сураджпрасада Найпала, Салмана Рушдзі і .
У 2021 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры за «бескампраміснае і спачувальнае даследаванне наступстваў каланіялізму і лёсу бежанца ў прорве паміж культурамі і кантынентамі»Назван лауреат Нобелевской премии по литературе .
Творы
«Памяць пра ад’езд» (, 1987) «Шлях пілігрымаў» (, 1988) «Доці» (, 1990) «Рай» (, 1994) «Захапленне цішынёй» (, 1996) «Ля мора» (, 2001) «Дэзерцірства» (, 2005) «Мая маці жыла на ферме ў Афрыцы» (, 2006) — зборнік апавяданняў «Апошні падарунак» (, 2011) «Гравійнае сэрца» (, 2017)
Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Імігранты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пісьменнікі Танзаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Танзаніі