Алег Сяргеевіч Мацкевіч (нар. , Сянно, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 18 снежня 1968 года ў Сянно.

Скончыў сярэднюю школу № 1 г. СянноВыпускники, которыми гордится школа . У 1997 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз фінансава-гаспадарчай дзейнасці», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам».

Працоўную дзейнасць пачаў у 1989 годзе слесарам па рамонце аўтамашын Віцебскага падраднага спецыялізаванага ўпраўлення механізаваных дарожна-будаўнічых рамонтных прац. Потым працаваў вадзіцелем, бухгалтарам, галоўным бухгалтарам гэтага ўпраўлення. З 2000 года працаваў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці — галоўным кантралёрам-рэвізорам, загадчыкам аддзела па кантролі за работай прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплексу, будкомплексу, транспарту і сувязі, намеснікам начальніка эканамічнага ўпраўлення, намеснікам начальніка ўпраўлення кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы.

У чэрвені 2009 года прызначаны намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. 17 жніўня 2017 года прызначаны першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкамаПрыняцце кадравых рашэнняў.

З 8 кастрычніка 2021 года па 28 ліпеня 2023 годаУказ Президента Республики Беларусь от 28 июля 2023 года № 232 «Об О. С. Мацкевиче» працаваў старшынёй Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

Грамадская дзейнасць Быў дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання.

З’яўляўся старшынёй праўлення Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай федэрацыі аматарскага бокса.

Узнагароды медаль «За працоўныя заслугі» (2015)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2015 года № 108 «Аб узнагароджанні».

Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Намеснікі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Спартыўныя функцыянеры Беларусі