Хуліа Гервасіа Перэс (; — ) — уругвайскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1950 у складзе нацыянальнай зборнай Уругвая.
Біяграфія Пачаў гуляць у клубе «Расінг» з Мантэвідэа ў 1946 годзе. Дэбютаваў у першым дывізіёне Уругвая ў 1948 годзе ў складзе іншага сталічнага клуба — «Рывер Плэйта».
З 1950 па 1957 год ён гуляў за клуб «Насьяналь», стаўшы чэмпіёнам Уругвая чатыры разы. Ён правёў 22 матчы і забіў 8 галоў за зборную Уругвая, з 1950 па 1957 год. У 1950 годзе ў складзе зборнай ён стаў чэмпіёнам свету па футболе. Удзельнік чэмпіянату Паўднёвай Амерыкі 1955.
У 1957 годзе выступаў у Бразіліі за клуб «Інтэрнасьянал». Праз год Перэс вярнуўся ва Уругвай і выступаў у прафесійным футболе да 1960 года ў клубе «Суд Амерыка». Затым правёў 3 гады ў рэгіянальных аматарскіх лігах дэпартаментаў Канелонеса, Лавальехі і Рочы.
Пасля завяршэння кар’еры працаваў трэнерам у розных уругвайскіх клубах. Трэніраваў таксама парагвайскую «Алімпію» ў 1980 годзе, а затым мексіканскі клуб «Веракрус».
Хуліа Гервасіа Перэс памёр 22 верасня 2002 года ў Мантэвідэа.
Тытулы Чэмпіён Уругвая (4): 1950, 1952, 1955, 1956 Чэмпіён свету (1): 1950
Крыніцы
Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
Катэгорыя:Футбалісты Уругвая Катэгорыя:Ігракі зборнай Уругвая па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Суд Амерыка Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнасьянал Катэгорыя:Ігракі ФК Насьяналь Мантэвідэа Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт Мантэвідэа Катэгорыя:Ігракі ФК Расінг Мантэвідэа Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Уругвая Катэгорыя:Трэнеры ФК Веракрус Катэгорыя:Трэнеры ФК Фенікс Мантэвідэа Катэгорыя:Трэнеры ФК Алімпія Асунсьён Катэгорыя:Трэнеры ФК Расінг Мантэвідэа Катэгорыя:Трэнеры ФК Суд Амерыка Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1950