Віктар Віктаравіч Нямцо́ў (; нар. , с. Белая Гліна, Краснадарскі край, Расія) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога і манументальнага мастацтва, жывапісец, педагог, прафесар (2019Сайт Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, дацэнт з 1991).
Біяграфія Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава ў 1965 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1972 годзе (кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва). Вучыўся ў М. Залознага, Л. Шчамялёва, Г. Вашчанкі. З 1972 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1995 года загадчык кафедры.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 года.
Творчасць Удзельнік мастацкіх выставак з 1968 года. Сярод твораў: габелены «Музыка» ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1974—1976, у сааўтарстве з А. Яскіным, У. Ткачовым), «Беларусь — край мой родны» ў рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі (1983—1984), вітражы «Песні Беларусі» і «Поры года» ў Тэатры юнага гледача Беларусі (1978, у сааўтарстве з У. Ткачовым), «Сонечныя кветкі. Флора і фаўна» ў медыцынскім інстытуце (1992—1993), «Старажытная геральдыка гарадоў Беларусі» ў тэхналагічным універсітэце (1993—1994; усе ў Мінску), «Белавежская пушча» ў беларускай урадавай рэзідэнцыі Віскулі ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці (1981—1982), дэкаратыўных рэльефаў. Аўтар жывапісных палотнаў «Успаміны. Дзікі мёд» (1981), «Алегорыя трывогі» (1986), «Бабіна лета» (1990), «Стары млын» (1992), «Каля люстэрка» (1996), «А. Пушкін», «А. Міцкевіч» (абодва 1999), трыпціха «Поры года» (1995), серыі пейзажаў «Па Галандыі і Францыі» (1999). Творам уласцівы гарманічная пластычнасць з рэалістычнай трактоўкай сюжэта, метафарычнасць.
Узнагароды і званні Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» (2014) Медаль Францыска Скарыны (2006)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Нямцоў Віктар Віктаравіч // База дадзеных «Навагрудак у выяўленчым мастацтве» Вікторыя Аскера Повязь часоў у творчасці Віктара Нямцова // ЛіМ
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-габеленісты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-вітражысты Беларусі