Даніэле Бавэ (; 23 сакавіка 1907, Флёр’е, кантон Нёўшатэль — 8 красавіка 1992, Рым) — італьянскі фармаколаг швейцарскага паходжання. Эсперантыст з нараджэння.

Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1962), Французскай акадэміі навук (1964)Les membres du passé dont le nom commence par B.

Біяграфія Скончыў медыцынскі факультэт Жэнеўскага універсітэта ў 1929 годзе. У 1929—1947 гадах — асістэнт Інстытута Пастэра ў Парыжы. У 1947—1964 гадах узначальваў аддзел хіміятэрапіі ў Вышэйшым інстытуце здароўя ў Рыме. У 1964—1971 гадах — прафесар фармакалогіі ў італьянскім Універсітэце Сасары. З 1971 года — прафесар Рымскага універсітэта.

Асноўныя працы Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню залежнасці паміж хімічнай будовай і фармакалагічным дзеяннем рэчываў. Адным з першых раскрыў механізмы антыбактэрыйнага дзеяння сульфаніламідных прэпаратаў. Устанавіў заканамернасці будоўлі курарэпадобных і процігістамінных злучэнняў, якія вызначаюць іх дзеянне.

Узнагароды Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1957 года.

Сачыненні Structure et activité pharmacodynamioue des médicaments du systéme nerveux végetatif, Bóle, 1948 (разам з F. Bovet-Nitti) Curare and curarelike agents, Arnst. 1959 г. (сааўтар).

Літаратура

Спасылкі Інфармацыя на Нобелеўскім сайце Daniel Bovet, 23 March 1907 — 8 April 1992 // Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society, 1994, vol. 39, pp. 59—70, plate, by A. Oliverio

Катэгорыя:Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Выпускнікі Жэнеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Фармаколагі Італіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Італіі