Дортмундскі тэхнічны ўніверсітэт () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дортмунд.
Агульная характарыстыка Ва ўніверсітэце больш за 30 000 чалавек навучаюцца на амаль 80 праграмах вышэйшай адукацыі ўзроўняў бакалаўра і магістра. Гэта робіць яго адным з 20 найбуйнейшых універсітэтаў Германіі. У атласе фінансавання Нямецкага фонду даследаванняў універсітэт уваходзіць у шэраг 10 найлепшых універсітэтаў з найбольшай колькасцю даследаванняў у Германіі па пяці прадметных галінах: у вытворчай тэхніцы, эканоміцы (у тым ліку статыстыцы), матэрыялазнаўстве, адукацыйнай навуцы і інфарматыцы.
Факультэты Матэматыкі Фізікі Хіміі і хімічнай біялогіі Інфарматыкі Статыстыкі Біялагічнай і хімічнай інжынерыі Машынабудавання Электрычнай і вылічальнай тэхнікі Прасторавага планавання Архітэктуры і будаўніцтва Эканомікі Педагагічнай навукі, псіхалогіі і адукацыйных навук Рэабілітацыі Гуманітарных навук і тэалогій Культуралогіі Мастацтва і спартыўных навук Сацыяльных навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Дортмунд Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Германіі