Білефельдскі ўніверсітэт () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Білефельд.
Агульная характарыстыка Білефельдскі ўніверсітэт заснаваны ў 1969 годзе. Універсітэт імкнецца «аднавіць адзінства паміж даследаваннямі і выкладаннем», і таму ўсе яго выкладчыкі выкладаюць курсы ў сваёй вобласці даследаванняў. Універсітэт таксама акцэнтуе ўвагу на міждысцыплінарных даследаваннях, якім дапамагае архітэктура кампуса, якая аб’ядноўвае ўсе факультэты ў адну структуру. Гэта адзін з першых нямецкіх універсітэтаў, які перавёў некаторыя факультэты (напрыклад, біялагічны) на ступень бакалаўра / магістра ў рамках Балонскага працэсу. Білефельдскі ўніверсітэт распачаў шырокі шматфазны праект мадэрнізацыі, які павінен быць завершаны да 2025 года. Агульны аб’ём інвестыцый у гэтае мерапрыемства запланаваны больш чым на 1 млрд еўра.
Факультэты Біялагічны Хімічны Педагагічны Гісторыі, філасофіі і тэалогіі Медыцынскіх навук Мовазнаўства і літаратуразнаўства Матэматычны Фізічны Псіхалогіі і спартыўных навук Юрыдычны Сацыялогіі Эканамічны Тэхнічны
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Білефельд