Дуйсбургска-Эсэнскі ўніверсітэт () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Дуйсбург і Эсэн.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1654 годзе і адноўлены 1 студзеня 2003 года ў выніку зліцця Дуйсбургскага ўніверсітэта і Эсэнскага ўніверсітэта.

Універсітэт налічвае каля 40 000 студэнтаў, уваходзіць у 10 найбуйнейшых нямецкіх універсітэтаў. З 2014 года даход установы ад навуковых даследаванняў вырас на 150 %. Прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі ўваходзяць у топ-10 па ўсёй Германіі, а гуманітарныя навукі — у 20-30 найлепшых. Кірунак «фізіка» гэтай установы займае першае месца ў Германіі. Універсітэт уваходзіць у шэраг 200 найлепшых універсітэтаў свету.

Структура Гуманітарны факультэт Інстытут англійскіх навук Інстытут германістыкі Інстытут галандскай мовы і культуры Інстытут нямецкай мовы як замежнай Інстытут раманскіх навук Інстытут турэцкіх навук Інстытут гісторыі Інстытут філасофіі Інстытут пратэстанцкай тэалогіі Інстытут каталіцкай тэалогіі Інстытут мастацтваў і мастацтвазнаўства Інстытут камунікатыўных навук Інстытут геаграфіі Факультэт сацыяльных навук Інстытут паліталогіі Інстытут сацыялогіі Сацыяльна-эканамічны інстытут Інстытут развіцця і міру Інстытут працы і кваліфікацыі Школа кіравання Педагагічны факультэт Інстытут прафесійнай і бесперапыннай адукацыі Інстытут навук аб адукацыі Інстытут псіхалогіі Інстытут сацыяльнай працы і сацыяльнай палітыкі Інстытут спорту Эканамічны факультэт Інстытут дзелавога адміністравання і эканомікі Інстытут інфарматыкі і дзелавой інфармацыі Школа менеджменту — факультэт дзелавога адміністравання Хімічны факультэт Фізічны факультэт Матэматычны факультэт Біялагічны факультэт Інжынерны факультэт Аддзел будаўнічых навук Аддзел электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій Аддзел інфарматыкі і прыкладных кагнітыўных навук Аддзел машынабудавання і тэхналогій Медыцынскі факультэт і універсітэцкі шпіталь

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Дуйсбург Катэгорыя:Эсэн