Бертэль То́рвальдсен (; , Капенгаген — , там жа) — дацкі мастак, скульптар, яскравы прадстаўнік позняга акадэмічнага класіцызму.

Біяграфія Бертэль Торвальдсен — сын ісландскага разьбяра па дрэве Готскалка Торвальдссана (Gottskálk Þorvaldsson) — ураджэнца берагоў Скагафіёрда (). Данізаваная форма бацькоўскага імя па бацьку стала прозвішчам сына. у 1793 годзе Бертэль скончыў Каралеўскую акадэмію мастацтваў у Капенгагене. У 1797 годзе паехаў у Рым і правёў у Італіі больш за сорак гадоў. Адкрыццё свету антычнага мастацтва перавярнула яго жыццё, і дзень прыбыцця ў Рым ён святкаваў як свой дзень нараджэння. У Рыме і Неапалі Торвальдсен вывучаў антычную пластыку і творы Рафаэля.

За статую «Язон з залатым руном» (1803) Торвальдсена пахваліў сам Антоніа Канова, дацкага разьбяра пачала ўспрымаць публіка як спадчынніка вялікіх венецыянцаў. Заказы сыпаліся да яго з усіх краін Еўропы. Яго наведванне Капенгагена ў 1819 годзе вылілася ў сапраўдную трыумфальную працэсію: з захапленнем сустракалі яго і ў Вене, і ў Берліне, і ў Варшаве. Многія з яго вучняў (напрыклад, Барыс Арлоўскі і Давід Енсен) жылі і працавалі ў Пецярбургу.

З 1825 года Торвальдсен прэзідэнт Акадэміі Святога лукі ў Рыме, з 1833 года прэзідэнт Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Капенгагаене. У 1838 годзе, Торвальдсен прыняў рашэнне вярнуцца з Італіі ў Данію. У наступным годзе пачалося будаўніцтва Музея Торвальдсена ў Капенгагене, якому было наканавана стаць і яго маўзалеем. Афіцыйнае адкрыццё Музея Торвальдсена адбылося праз 4 гады пасля смерці скульптара.

Творчасць Працаваў пераважна з мармурам. Творы Бертэля Торвальдсена вылучаюцца строгай гармоніяй кампазіцыі, статычнасцю і стрыманасцю вобразаў, падкрэсленых віртуознай апрацоўкай. Нароўні з Антоніа Канова імкнуўся да ідэалізацыі і халоднай адцягненасці вобразаў, што зрабіла яго лідарам акадэмізму ў скульптуры 1-й паловы XIX стагоддзя.

Сярод твораў Бертэля Торвальдсена: «Ясон» (1802—1803), «Амур і Псіхея» (1807), партрэт графіні Е. А. Остэрман-Талстой (1815, Эрмітаж), «Венера с яблыкам» (1813—1816), «Ганімед корміць Зеўсавага арла» (1817), рэльеф (фрыз) «Паход Аляксандра Македонскага» (віла Карлота, 1812), конная статуя Юзафа Панятоўскага (1820—1829, ў Варшаве, да 1920 года стаяла каля палаца І. Ф. Паскевіча ў Гомелі), помнік Мікалаю Каперніку ў Варшаве (1830), надмагілле (Кенатаф) Папы Пія VII ў саборы святога Пятра ў Рыме (1824—1831) і іншыя.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

То́рвальдсен Бертель // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 299. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.

Спасылкі Thorvaldsens Museum

Катэгорыя:Мастакі Даніі Катэгорыя:Скульптары Даніі Катэгорыя:Скульптары XIX стагоддзя Катэгорыя:Класіцызм