Вітаўт Руднік (нар. , Малі, , Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — гродзенскі журналіст, грамадскі дзеяч і трэнер.
Біяграфія Нарадзіўся 26 жніўня 1969 года ў вёсцы Малі Астравецкага раёна Беларусі. Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Займаўся даследаваннем гісторыі беларускай журналістыкі пачатку ХХ стагоддзя.
З пачатку 1990-х актыўна займаецца журналістыкай. Працаваў у якасці пазаштатнага карэспандэнта газет «Прессбол» і «Футбол Беларусі», каментаваў футбольныя матчы з удзелам гродзенскага «Нёмана» на гродзенскім тэлебачанні, дзе таксама быў вядучым выпускаў спартыўных навін.
З 1995 года — карэспандэнт гродзенскай грамадска-палітычнай газеты «Пагоня».
У 1997 годзе быў адным з заснавальнікаў грамадскага аб’яднання «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў „Трэці сектар“».
З другой паловы 1990-х — адзін з найбольш вядомых беларускіх трэнераў для грамадскіх актывістаў і журналістаў. Працуе ў пытаннях менеджменту няўрадавых грамадскіх аб’яднанняў, сувязі з грамадскасцю, грамадзянскім удзеле, развіцці мясцовай супольнасці. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў гродзенскай «Школы маладога журналіста». Рэдактар часопіса «Трэці сектар». Старшыня праўлення ГА «Цэнтр „Трэці сектар“» (1997—2017), член праўлення (з 2017) арганізацыі.
Жанаты. Мае дачку.
Бібліяграфія Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе. 1930—2006. Беласток., 2006. 109 с.
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Спартыўныя журналісты