Эліуд Кіпчогэ (; ) — кенійскі бягун-стаер, двухразовы алімпійскі чэмпіён у марафоне (2016 і 2020), прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 і 2008 гадоў на дыстанцыі 5000 метраў, чэмпіён свету 2003 года на дыстанцыі 5000 метраў. Другі ў гісторыі кеніец, які выйграў алімпійскае золата ў марафоне. Рэкардсмен свету ў марафоне (2:01:09, 25 верасня 2022, Берлін).
Біяграфія Нарадзіўся 5 лістапада 1984 года ў вёсцы Капсісява (акруга Нанда, правінцыя Рыфт-Валі, Кенія). Быў чацвёртым дзіцём у сям’і. Яго выхаваннем займалася маці, настаўніца па прафесіі.
У 1999 годзе скончыў сярэднюю школу імя Каптэля ў Капсісяве. З дзіцячых гадоў бегаў. У 16 гадоў сустрэў свайго будучага трэнера Патрыка Санга, срэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў 1992 года і двух чэмпіянатаў свету, і з 2015 года пачаў з ім сумесныя трэніроўкі.
Жанаты, мае траіх дзяцей. Жыве ў Элдарэце на захадзе Кеніі.
Спасылкі
Катэгорыя:Бегуны на доўгія дыстанцыі Кеніі Катэгорыя:Марафонцы Кеніі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Кеніі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы