Энца Сакі (;  — ) — італьянскі велагоншчык, алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету.

Нарадзіўся ў 1926 годзе ў Фларэнцыі. У 1946 годзе выйграў велагонку Фларэнцыя-Віярэджа. Затым пераключыўся на трэкавыя дысцыпліны, у 1951 і 1952 гадах станавіўся чэмпіёнам свету ў спрынце, у 1952 годзе таксама ў спрынце заваяваў залаты алімпійскі медаль на Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі. З 1953 года перавёўся ў прафесіяналы, працягваў удзельнічаць у розных чэмпіянатах да 1962 года.

Катэгорыя:Велагоншчыкі Італіі Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веласпорце Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Італіі Катэгорыя:Чэмпіёны свету па трэкавых велагонках