Аляксандр Леанідавіч Папкоў (нар. , Арэхаўск, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту СССР.
Біяграфія Выхаванец СДзЮШАР № 1 горада СветлагорскаГУ «ДЕТСКО-ЮНОШЕСКАЯ СПОРТИВНАЯ ШКОЛА № 1 СВЕТЛОГОРСКОГО РАЙОНА». Першы трэнер — Мікалай Іванавіч Зарубаў.
У 1970—1980 гады быў капітанам мінскага РТІ, прыцягваўся ў зборную СССР. У складзе студэнцкай зборнай СССР стаў сярэбраным прызёрам Універсіяды-1977.
У якасці трэнера працаваў з клубамі РВАР, РТІ, «Гродна-93» і «Мінск-2006».
У 2008—2009 гадах быў галоўным трэнерам беларускай нацыянальнай камандыСборную Белоруссии возглавил ПопковКто, если не он?Игра без премиальных. Откровенные признания главного тренера сборной Беларуси по баскетболу Александра Попкова.
Кар’ера баскетбаліста 1971—1984 — РТІ (Мінск) 1984—1987 — Каманда Групы савецкіх войскаў у Германіі 1987—1989 — Сож (Гомель) 1989—1990 — Славія (Сафія, Балгарыя) 1990—1992 — Вікторыя (Сасновец, Польшча) 1992—1994 — РТІ-2-РВАР (Мінск) 1994—1996 — Аўтазаводзец (Мінск) 1996—1997 — Аўтазаводзец-Джэнці (Мінск)
Кар’ера трэнера 1995—1997 — РВАР (Мінск) 2000—2002 — РТІ (Мінск) (у Вышэйшай лізе) і РВАР (Мінск) (у Першай лізе) 2002—2003 — РТІ-РВАР (Мінск) 2003—2004 — РВАР (Мінск) 2005—2006 — Гродна-93 2006—2007 — Мінск-2006 2008—2009 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе 2009—2011 — Гродна-93
Дасягненні У якасці баскетбаліста Чэмпіён Беларусі (1): 1993/1994. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1992/1993. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1994/1995, 1995/1996. Сярэбраны прызёр Сусветнай Універсіяды (1): 1977.
У якасці трэнера Чэмпіён Беларусі (1): 1996/1997. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2000/2001, 2002/2003, 2005/2006, 2009/2010, 2010/2011. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2001/2002. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1997. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2005.
Спасылкі Человек попал в беду. Александр Попков три недели был в коме
Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты СССР Катэгорыя:Ігракі РТІ Катэгорыя:Ігракі «Сожа» Гомель Катэгорыя:Ігракі РДВАР Катэгорыя:Ігракі «Аўтазаводца» Мінск (баскетбол) Катэгорыя:Трэнеры «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Трэнеры «Гродна-93» Катэгорыя:Трэнеры РТІ Катэгорыя:Трэнеры РДВАР Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Славіі» Сафія Катэгорыя:Ігракі «Заглэмбя» Сасновец Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе U-20