По-Адурскі ўніверсітэт (, літаральна Універсітэт По і Адурскага краю) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе По.
Гісторыя Горад По мае даўнія адукацыйныя традыцыі, якія ўзыходзяць да XVI стагоддзя. У 1549 годзе быў заснаваны каледж мастацтваў, а ў 1564 годзе — пратэстанцкая акадэмія. Гэтая акадэмія была ператворана ва ўніверсітэт у 1583 годзе, але была закрыта пасля далучэння Беарна да Францыі ў 1620 годзе.
Стагоддзем пазней, у 1722 годзе, быў створаны Беарнскі ўніверсітэт, які складаўся з факультэтаў мастацтваў, права і тэалогіі. Ён знік, як і ўсе іншыя французскія ўніверсітэты, 15 верасня 1793 года ў часы Вялікай французскай рэвалюцыі. Пазней, у 1809 годзе, у часы Напалеона І, у По была ўтворана новая акадэмія, якая была закрыта ў 1848 годзе падчас Другой рэспублікі.
У 1946 годзе ў По размясціўся філіял Бардоскага ўніверсітэта пад назвай «Інстытут юрыдычных і эканамічных даследаванняў» з 67 вучнямі. Дванаццацю гадамі пазней быў створаны Інстытут літаратуры і гуманітарных навук. У тым жа годзе горад таксама набыў землю і нерухомасць, каб стварыць там новы кампус. У наступным годзе ствараецца навуковы каледж, які прымае сваіх вучняў у новым кампусе.
Універсітэт у яго цяперашнім выглядзе быў створаны ўказам прэзідэнта Францыі ў 1970 годзе.
Структура
Факультэты Права, эканомікі, менеджменту Літаратуры, моў, гуманітарных навук і спорту Навукі і тэхнікі Міждысцыплінарны (у некалькіх іншых гарадах) Навукі і тэхнікі Баскскага ўзбярэжжа
Інстытуты і школы Нацыянальная вышэйшая школа інжынерыі прамысловых тэхналогій Аквітанскі вышэйшы інстытут будаўніцтва і грамадскіх работ Інстытут карпаратыўнага кіравання Тэхналагічны інстытут Адурскі тэхналагічны інстытут
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:По