Жак Люсьен Мано (; , Парыж, Францыя — , Каны, Францыя) — французскі біяхімік і мікрабіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне у 1965 годзе (сумесна з Франсуа Жакобам і Андрэ Львофам) «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю сінтэзу ферментаў і вірусаў».

Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1968)Jacques Monod , Лонданскага каралеўскага таварыства (1968)Monod; Jacques Lucien .

Біяграфія Нарадзіўся 9 лютага 1910 года ў Парыжы ў сям’і французскага мастака і амерыканкі з Мілуокі, ЗША. У 1917 годзе разам з сям’ёй пераехаў на поўдзень Францыі, дзе правёў большую частку свайго дзяцінства. Сваёй цікавасцю да біялогіі Жак быў шмат у чым абавязаны свайму бацьку, які быў вельмі эрудзіраваным чалавекам і шмат чытаў Дарвіна. Вучыўся ў Канскім ліцэі, у 1928 годзе паступіў на факультэт прыродазнаўчых навук у Парыжы, тады яшчэ не ўсведамляючы, што веды, якія даюцца там, адставалі па меншай меры на дваццаць гадоў ад сучаснай біялагічнай навукі. Тымі, хто дапамог яму ў гэты перыяд часу ў выбары правільнага напрамка і прышчапілі цікавасць да мікрабіялогіі і фізіялагічнай генетыкі, былі Жорж Тэсье, Андрэ Львоф, Барыс Эфрусі, Луі Рапкін.

У 1941 годзе атрымаў доктарскую ступень у натуральных навуках. Пасля перыяду выкладання на факультэце навук у 1934 годзе і ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце у 1936 годзе, Мано пераходзіць у Інстытут Пастэра, дзе ў той час вызвалілася пасада дырэктара лабараторыі на факультэце Андрэ Львофа. У 1954 годзе Мано становіцца дэканам факультэта клетачнай біяхіміі, а ў 1959 годзе прафесарам хіміі метабалізма ў Сарбоне. У 1967 годзе атрымлівае пасаду прафесара ў Калеж дэ Франс. У 1971 годзе Мано становіцца дырэктарам Пастэраўскага інстытута.

У 1938 годзе Мано ажаніўся з Адэт Бруль (). У іх нарадзілася двое сыноў-двайнят, Аліўе і Філіп.

Жак Мано памёр у 1976 годзе і быў пахаваны на могілках Гран-Жас () ў Канах (на Блакітным Беразе).

Сям’я

Жонка — Адэта Мано-Бруль (1906—1972), археолаг і усходазнавец, унучка галоўнага рабіна Францыі Цадока Кана (1839—1905), пляменніца Люсьена Леві-Бруля.

Кнігі

У 1971 годзе была апублікаваная яго кніга «выпадковасць і неабходнасць» («Chance and Necessity»), якая асвятляе прыроду клеткавых біяхімічных працэсаў і якая выказвае той пункт гледжання, што паходжанне жыцця і працэс эвалюцыі ёсць вынік выпадковасці.

Іншыя публікацыі

Jacob F; Monod J (June 1961). «Genetic regulatory mechanisms in the synthesis of proteins». J Mol Biol. 3: 318-56. PMID 13718526.

Літаратура

Спасылкі

Інфармацыя на сайце Нобелеўскага камітэта Нобелеўская лекцыя Жака Мано Jacques Lucien Monod, 9 February 1910 — 31 May 1976 / Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society 1977 vol 23 pp 385—412, plate, by A. Lwoff

Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Гран-Жас Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Мікрабіёлагі Францыі Катэгорыя:Узнагароджаныя французскім медалём Супраціўлення Катэгорыя:Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945 Катэгорыя:Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Памерлі ў Канах