«Гораду-Герою Ленінграду» — абеліск на плошчы Паўстання ў Санкт-Пецярбургу. Усталяваны 12 красавіка 1985 года, урачыста адкрыты 8 мая 1985 года. Аўтары манумента — архітэктары: У. С. Лук’янаў і А. І. Алымаў. Бронзавыя гарэльефы выкананы калектывам скульптараў — А. С. Чаркіным, В. Д. Свешнікавым, Б. А. Пятровым і А. А. Вінаградавым. Інжынерныя разлікі праведзены пад кіраўніцтвам спецыялістаў: В. М. Іванова і Б. Брудна.

Ленінград упершыню названы «горадам-героем» у Загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага 1 мая 1945 года. 8 мая 1965 года Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР зацверджана Палажэнне пра вышэйшую ступень адрознення — званне «Горад-Герой».

Крыніцы

Катэгорыя:Помнікі СССР Катэгорыя:Блакада Ленінграда Катэгорыя:Помнікі Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Абеліскі Катэгорыя:Неўскі праспект Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Расіі