Міхась Пашкевіч (нар. 22 лютага 1986 года) — беларускі палітык і грамадскі актывіст, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі і ўдзельнік кампаніі «Гавары праўду!».
Біяграфія Нарадзіўся 22 лютага 1986 года ў пасёлку Малінаўка ў Рэспубліцы Комі (Расія), потым пераехаў з бацькамі ў Бярозу Брэсцкай вобласці.
У 1999 годзе стаў членам Маладога фронту, потым удзельнічаў у кампаніі «Выбірай», прымеркаванай да прэзідэнцкіх выбараў 2001 года.
Паступіў на гістарычны факультэт БДУ, адкуль быў адлічаны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.
З 2006 года працуе ў маладзёжнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У 2007 годзе абраны намеснікам старшыні арганізацыі «Маладыя дэмакраты», з 2008 г. — старшыня гэтай арганізацыі.
Быў пазбаўлены волі на год умоўна па абвінавачанні ў арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 года.
З 2010 года — актывіст кампаніі «Гавары праўду!». Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года быў даверанай асобай кандыдата Уладзіміра Някляева.
Ініцыятар грамадзянскіх кампаній у падтрымку ўвядзення альтэрнатыўнай грамадзянскай службы.
Узнагароды і прэміі Люблю Беларусь (2010)
Катэгорыя:Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі Катэгорыя:Члены Маладога Фронту