Ле-Манскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ле-Ман.
Агульная характарыстыка Універсітэт заснаваны ў перыяд з 1965 па 1977 гады, галоўны кампус размешчаны ў Ле-Мане, дэпартамент Сарта, таксама ёсць кампус у Лавалі, у Маене. У 2020 годзе ва ўніверсітэце навучалася каля 10 000 студэнтаў і было 630 выкладчыкаў-даследчыкаў, а таксама было тры факультэты, два тэхналагічных інстытуты і інжынерная школа. Таксама ўніверсітэт уключае ў сябе 15 даследчых лабараторый. Дысцыпліны, якія выкладаюцца ва ўніверсітэце, тычацца ў асноўным дакладных навук, тэхнікі, літаратуры, мовазнаўства, гуманітарных навук, права, эканомікі і кіравання. ВНУ мае цэнтр перадавога вопыту ў галіне акустыкі з лабараторыяй акустыкі.
Структура Факультэт права, эканомікі і менеджменту Факультэт літаратур, моў і гуманітарных навук Факультэт навукі і тэхнікі Тэхналагічны інстытут у Лавалі Тэхналагічны інстытут у Ле-Мане Нацыянальная інжынерная школа Інстытут рызыкі і страхавання
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Ле-Ман