Белая, Бяла — рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Правая Лясная (басейн Віслы). Даўжыня 10,1 км. Бярэ пачатак ад сутокі рэчак Сіпурка і Палічна, вусце за 1 км на ўсход ад вёскі Белая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

Асноўныя прытокі Злева: Мшанка, Зубрыца.

На рацэ Вёскі: Стаўповіскі, Мшанкі, Белая, Вілы (Камянецкі раён).

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Буга Катэгорыя:Рэкі Камянецкага раёна