Фёдар Гардзеевіч Гардзееў ( — ) — рускі скульптар, прафесар скульптуры, рэктар Імператарскай Акадэміі Мастацтваў, 1802—1810, выканаў змяю для помніка Пятра I, статую «Праметэй».

Стварыў рэльефы для фасадаў і інтэр’ераў Астанкінскага палаца ў Маскве, 1794—1798; для фасадаў Казанскага сабора ў Пецярбургу, 1804—1807; мармуровыя надмагіллі (М. М. Галіцына, 1780, Д. М. Галіцына, 1799, — абодва ў Дзяржаўным навукова-даследчым музеі архітэктуры ім. А. В. Шчусева, Масква; А. М. Галіцына, 1788, Музей гарадской скульптуры, Ленінград). Гэтыя працы адрозніваюць тонкая пластычная распрацоўка, мяккія пераходы святлаценю і ўрачыстая грацыя.

Пад кіраўніцтвам Гардзеева былі адлітыя бронзавыя статуі для фантанаў Пецяргофа, а таксама ўстаноўлены помнік Пятру I працы Э. М. Фальканэ і А. В. Сувораву працы М. І. Казлоўскага ў Пецярбургу.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Скульптары Расійскай імперыі