Дом афіцэраў Заходняй ваеннай акругі ў Санкт-Пецярбургу — помік архітэктуры, пабудаваны ў 1895—1898 гадах В. К. Гаўгерам і А. Д. Данчанкам.

Першапачатковы праект быў выкананы архітэктарамі А. І. фон Гогенам і М. А. Івановым. Адрас: Ліцейны праспект, 20 / Кірачная вул., 1.

Да 1828 года на рагу вуліцы Кірачнай і Ліцейнага праспекта знаходзілася прыёмная графа А. А. Аракчэева. Фактычна гэты будынак займала Уласная Яго Імператарскай Вялікасці канцылярыя. Сучасны будынак узведзены ў рускім стылі спецыяльна для Афіцэрскага сходу, заснаванага указам Мікалая II вясной 1898 года.

Катэгорыя:Помнікі архітэктуры Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Палацы і дамы культуры Катэгорыя:Збудаванні ў псеўдарускім стылі