«У пошуках Нэма» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2003 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2004) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм». Ён быў прысвечаны Глену Мак-Куіну, аніматару Pixar, які памёр ад меланомы ў кастрычніку 2002 года, за сем месяцаў да выхаду фільма ў пракат.

Сюжэт Па сюжэце, рыба-клоўн Марлін пасля трагічнай гібелі жонкі празмерна апекуецца сваім сынам Нэма, у якога пашкоджаны плаўнік. Аднойчы цікаўны Нэма, каб даказаць, што ён ужо дарослы, выплывае занадта далёка ў адкрытае мора, дзе яго ловіць вадалаз, і Марлін вымушаны адправіцца на пошукі сына.

Да Марліна далучаецца рыбка на імя Доры, якая хоча дапамагчы, але адно ўскладняе пошукі. Пакуль Марлін і Доры сутыкаюцца з акуламі, медузамі і мноствам інышх акіянскіх пагроз, Нэма плануе ўцёкі з акварыума дантыста.

Беларуская агучка Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2022 годзе на відэасэрвісе VOKA . Ролі агучвалі:

Марлін — Аляксандр Аўчыннікаў, Доры — Марта Голубева, Нэма — Ян Жандараў, Брус — Ілля Соцікаў, Чарапаха Хрась — Яўген Перлін, Хіб — Ігар Сідорчык, Пяць — Наталля Кот-Кузьма, Найджэл — Андрэй Градабоеў, Філіп Шэрман (Дантыст) — Андрэй Мілюхін, Корал — Святлана Цімохіна,

а таксама Эдуард Вайніловіч, Любоў Клок, Раман Падаляка, Аляксандр Вергуноў, Зміцер Рачкоўскі, Сяргей Жбанкоў і іншыя.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2003 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Томас Ньюман Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг