«Сэрца свету» () — мастацкі фільм 2018 года рэжысёркі .

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Сюжэт Ягор працуе ветэрынарам на адной з трэніровачных станцый для паляўнічых сабак дзесьці ў глушы. Лісы, алені, барсукі, сабакі — гэта яго жыццё. Жыве ён у прыбудове побач з домам гаспадара. Лечыць звяроў, чысціць клеткі, наглядае за рабочымі, сустракае кліентаў і іх сабак. З жывёламі яму прасцей, чым з людзьмі. Ён бярэцца за любую працу, абы стаць сваім для гаспадара станцыі Мікалая Іванавіча і яго блізкіх. Ягору хочацца амаль немагчымага — зрабiцца часткай гэтай сям’і.

Акцёрскі склад Сцяпан Дзявонін Дзмітрый Паднозаў Яна Секстэ Віця Авадкоў Яўген Сыты

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 4 кінаўзнагародамі і яшчэ 14 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2018 года Катэгорыя:Фільмы Расіі Катэгорыя:Фільмы Літвы Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы Наталлі Мешчанінавай