Стэйн Эрыксен (; , Осла, Нарвегія — , Парк-Сіці, Юта, ЗША) — нарвежскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён у гіганцкім слаламе (1952), чатырохразовы чэмпіён свету (1952, 1954×3).

Спартыўная кар’ера Дэбютаваў на міжнародных турнірах у складзе зборнай Нарвегіі ў 19 гадоў. На чэмпіянаце свету па гарналыжным спорце ў 1950 годзе ў Аспене заваяваў бронзу ў слаламе. На Алімпійскіх гульнях 1952 года ў Осла стаў алімпійскім чэмпіёнам і чэмпіёнам свету ў гіганцкім слаламе, бо чэмпіянат свету праходзіў у рамках Алімпіяды, а таксама заваяваў срэбра ў слаламе. За поспехі на Алімпіядзе быў узнагароджаны медалём Холменколена. На чэмпіянаце свету 1954 года выйграў тры залатыя медалі з чатырох магчымых. Пасля сезона 1954 года прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры.

Сям’я Маці — Бітэн Эрыксен (1900—1996), дызайнер; Бацька — Эміль Марыус Эрыксен (1886—1950), гімнаст, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у камандным першынстве; Брат — Марыус Эрыксен-малодшы (1922—2009), альпініст і ваенны лётчык, удзельнік Алімпійскіх гульняў; Пляменніца — Беата Марыя Эрыксен (нар. 1960), актрыса і кінарэжысёр; Жонка — Франсуаза Эрыксен. У іх пяць дзяцей: Юліяна, Ава, Стэйн малодшы, Аня і Б’ёрн.

Катэгорыя:Гарналыжнікі Нарвегіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па гарналыжным спорце Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1948 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1952 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце