Сяргей Лагадзінскі (, ; нар. , Астрахань, Астраханская вобласць, РСФСР, СССР) — нямецкі палітык, юрыст і журналіст расійскага і яўрэйскага паходжання, дэпутат Еўрапейскага парламента IX склікання ад партыі Саюз 90/Зялёныя.

Біяграфія Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў СССР, перасяліўся ў Германію ў 1993 годзе. Пазней стаў членам бярлінскага аддзялення яўрэйскай абшчыны.

У Гётынгенскім універсітэце атрымаў адукацыю ў галіне права, у Гарвардскім універсітэце — у галіне дзяржаўнага кіравання. Атрымаў ступень доктара права ў Берлінскім універсітэце імя Гумбальта.

Працаваў у міжнароднай юрыдычнай фірме «Orrick, Herrington & Sutcliffe». У 2003–2008 гадах працаваў праграмным дырэктарам і дарадцам у бярлінскай сядзібе . Таксама займаўся журналісцкай дзейнасцю, у тым ліку для «», «Deutsche Welle», «BBC World Service», «Süddeutsche Zeitung» i «Die Welt».

У 2001 годзе далучыўся да Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, у якой заснаваў працоўную групу, якая аб’ядноўвала сацыял-дэмакратаў яўрэйскага паходжання. Выйшаў з партыі ў 2011 годзе, раскрытыкаваўшы яе пазіцыю ў дачыненні да . Пазней пачаў працаваць у , дзе быў кіраўніком аддзела па справах Еўрапейскага Саюза і Паўночнай Амерыкі.

У 2011 годзе далучыўся да партыі Саюз 90/Зялёныя. На выбарах 2019 года быў абраны ў Еўрапейскі парламент IX склікання па партыйным спісе.

14 верасня 2020 года ўзяў шэфства над Максімам Знакам, беларускім адвакатам і палітычным зняволеным.

Спасылкі

Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Германіі Катэгорыя:Юрысты Германіі Катэгорыя:Публіцысты Германіі Катэгорыя:Члены Саюза 90 — Партыі зялёных Катэгорыя:Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Астрахані Катэгорыя:Дактары права Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта