Алесь Малчанаў, поўнае імя Аляксандр Яраслававіч Малчанаў (нар. , , Гродзенская вобласць) — беларускі акцёр.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1999 годзе. У 1999—2018 гадах артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 2008 годзе заступіўся за Мікалая Пінігіна, прысутнасць якога ў тэатры была «не рэкамендавана» кіраўніцтву Купалаўскага тэатра Міністэрствам культуры, ад яго таксама хацела пазбавіцца само кіраўніцтва тэатра пасля таго, як ён у сэрцах пасварыўся з дырэктарам і мастацкім кіраўніком падчас банкета, прысвечанага здачы спектакля «Пінская шляхта». Аляксандр Малчанаў быў выкліканы да вядучага ідэолага адміністрацыі прэзідэнта Усевалада Янчэўскага, разам са Святланай Зелянкоўскай і Ганнай Хітрык, якія перайшлі на паўстаўкі, не бачачы перспектыў пры цяперашнім кіраўніцтве тэатра.
Пасля працаваў у культурным хабе Ok16 да яго закрыцця рэжымам Лукашэнкі.
У час пратэстаў 2020 года супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 27 снежня Алесь Малчанаў выйшаў на мінскую кальцавую дарогу з бела-чырвона-белым сцягам і неўзабаве быў затрыманы. 28 снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў акцёра на 11 дзён адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 23.34 КоАП («парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў»)За пікет з нацыянальным сьцягам актора Малчанава асудзілі на 11 дзён арышту.
Творчасць Сярод лепшых роляў: Кароль Марка («Трыстан ды Ізольда» С. Кавалёва), Дзяметрый («Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета» У. Шэкспіра), Сіман («Брат мой, Сіман…» А. Казанцава), Буланаў («» А. Астроўскага), Чалавек («Барух-Эмануэль» Дз. Плакса), Джэфры («Дзіўная місіс Сэвідж» ), Вільгельм («Князь Вітаўт» А. Дударава), Янка Здольнік («Тутэйшыя» Я. Купалы), Сымон («Сымон-музыка» Якуба Коласа).
Выканаў галоўную ролю ў кароткаметражным фільме «Ягор» па матывах кнігі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата, які знялі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага Тэатра Янкі Купалы.
Фільмаграфія 2018 — Пастка/Галаваломка 2018 — Лёд, які не растае 2016 — Беззаганныя (рускі салдат) 2013 — Зводная сястра (міні-серыял) (Мікалай) 2012 — Жыве Беларусь! (Зампаліт) 2008 — Рыярыта (Лейтэнант Аліеў) 2008 — Пабочны эфект (Віктар Пугач, следчы) 2005 — Я цябе люблю (Дзіця Раі) 2004 — Яшчэ пра вайну 2004 — Цёмная ноч (Сябар Вовы) 2003 — Акупацыя. Містэрыі (Адам) 2002 — Нянудныя матэрыялы (серыял) 2001 — Эскіз на маніторы (Выдумшчык) 2001 — Паскораная дапамога 2 (серыял) (Касы) 2001 — У жніўні 44-га 2000 — Зорка Венера (Лёня) 1999 — Аматар
Выканаў галоўную ролю ў кароткаметражным фільме «Ягор» па матывах кнігі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата, які знялі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага Тэатра Янкі Купалы.
Спасылкі Трупа
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі