Уладзі́мір Дзмі́трыевіч Бруй (нар. 8 жніўня 1948, Гарадзея, Нясвіжскі раён, Баранавіцкая вобласць, БССР) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў у 1971 годзе па спецыяльнасці перакладчык англійскай і французскай моў.
У 1974—2003 працаваў настаўнікам англійскай і французскай моў у Карцэвіцкай сярэдняй школе Нясвіжскага раёна. У 2003—2007 — перакладчык у кампаніі «Совинтервод» (Расія). У 2008—2009, з 2010 — перакладчык на Гарадзейскім цукровым камбінаце.
З 2007 года на пенсіі. З 2011 — кіраўнік Мінскай абласной філіі хрысціянскага літаратурнага аб’яднання «Ласка Божая» («»).
У 2019 годзе Павел Севярынец вінаваціў кіраўніцтва Беларускага ПЭН-цэнтра ў тым, што яно не прыняло ў арганізацыю шэраг літаратараў, бо тыя з’яўляюцца хрысціянамі, у тым ліку Уладзіміра Бруя«Гей-лобі і марксісты»: Павал Севярынец абвінаваціў ПЭН-цэнтар у «ганеньні на хрысьціян». Што там адказалі.
Творчасць Публікавацца пачаў у перыёдыках: «Нясвіжскіх навінах», «Настаўніцкай газеце», хрысціянскім часопісе «Благодать».
Бібліяграфія «Нябесны банк: аповеды з жыцця» (2015) «Трэцяя Бярэзіна: аповеды з жыцця» (2016) «Две жизни — одна судьба: роман» (, 2017) «Приключения сирийца в СССР : роман в новеллах» (, 2018, пад псеўданімам Игнась Адамский)
Спасылкі Жыццяпіс на старонцы Саюзу беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя