Клаўдзія Рот (; нар. , Ульм, Бадэн-Вюртэмберг, ФРГ) — нямецкі палітык. Адзін з віцэ-прэзідэнтаў Бундэстагу.

Палітычная кар’ера Была дэпутатам Еўрапейскага парламента з 15 чэрвеня 1989 года па 27 верасня 1998 года. У 1994 годзе ўзначаліла фракцыю Зялёныя — Еўрапейскі свабодны альянс.

З 1998 па 2001 год была дэпутатам Бундэстагу. З 2001 па 2002 год была сустаршынёй партыі Саюз 90/Зялёныя. Паколькі яна была пераабрана ў Бундэстаг у 2002 годзе і заняла пасаду там, ёй давялося пакінуць пасаду сустаршыні. На федэральнай дэлегаванай канферэнцыі 23 мая 2003 года было прынята рашэнне дазволіць кіраўнікам партыі адначасова быць і дэпутатамі. 2 кастрычніка 2004 года Рот зацвердзілі зноўку ў якасці федэральнага сустаршыні партыі Саюз 90/Зялёныя. Яна заставалася на пасадзе да 2013 года.

22 кастрычніка 2013 года абрана віцэ-прэзідэнтам Бундэстагу.

9 верасня 2020 года ўзяла шэфства над Марыей Калеснікавай, беларускай актывісткай за грамадзянскія правы і палітычнай зняволенай.

Рот жыве ў Швабіі і Берліне.

Кнігі Claudia Roth: Das Politische ist privat, Erinnerungen für die Zukunft. Aufbau, Berlin 2006, Roth, Fetsum: So geht Deutschland Westend, Frankfurt/Main 2016,

Спасылкі

Біяграфія Клаўдзіі Рот на сайце Бундэстагу Профіль Клаўдзіі Рот на сайце Abgeordnetenwatch

Катэгорыя:Члены бундэстага Германіі Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Германіі