Андай (, []Jean-Marie Pierret, Phonétique historique du français et notions de phonétique générale, Peeters, Louvain-la-Neuve, 1994, .) — горад на паўднёвым захадзе Францыі ў рэгіёне Новая Аквітанія.
Размешчаны ля Біскайскага заліва на этнічна баскскіх тэрыторыях дэпартамента Атлантычныя Пірэнеі, у гістарычнай вобласці Лабурдан. Аддзелены ракой Бідасоа і востравам Фазанаў ад іспанскага горада Ірун, з якім яго злучае мост. Цягнікі, якія праходзяць праз горад, тут мяняюць колы з-за рознай шырыні каляіны ў Іспаніі і Францыі. Папулярны курорт з насельніцтвам у 14,4 тыс. жыхароў (2008).
Муніцыпалітэт размешчаны на адлегласці Фізічныя адлегласці разлічаны па каардынатах муніцыпалітэтаў каля 690 км на паўднёвы захад ад Парыжа, 190 км на паўднёвы захад ад Бардо, 115 км на захад ад По.
Гісторыя Сваім бурным развіццём у XIX стагоддзі Андай, раней памежная крэпасць, абавязаны турыстам, «якія адкрылі» для сябе суседні Біярыц, і прыкладу такіх падарожнікаў, як Антуан д’Абадзі, які па праекце Віяле-ле-Дзюка пабудаваў на ўзмор’і вілу-замак і служыў мясцовым мэрам. Тут жа памёр знакаміты аўтар прыгодніцкіх раманаў П’ер Лоці.
У 1940 годзе ў Андаі адбылася гістарычная сустрэча Гітлера і Франка, на якой іспанскі лідар абвясціў аб намеры прытрымлівацца нейтралітэту падчас сусветнай вайны.
Транспарт Андай — апошняя станцыя лініі Ласартэ-Арыя — Сан-Себасцьян — Андай баскскай сеткі вузкакалейных чыгунак EuskoTren. Таксама горад звязаны з Мадрыдам хуткаснымі цягнікамі Alvia.
Катэгорыя:Гарады Новай Аквітаніі Катэгорыя:Камуны дэпартамента Атлантычныя Пірэнеі