Аляксей Аляксеевіч Шукшын (, Мінск — , МінскШукшин Алексей Алексеевич) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Першым сярод беларусаў стаў майстрам спорту міжнароднага класу (1973) і выйграў юніёрскае першынство Еўропы ў складзе зборнай СССР (1968). Заслужаны трэнер БССР (1985)Летопись белорусского баскетбола.

Кар’ера баскетбаліста Нарадзіўся і вырас у Мінску ў раёне трактарнага завода. Выхаванец мінскага СК «Трактар». Першы трэнер — Яўген Барысавіч Кацман.

Быў асноўным цэнтравым гульцом у мінскім РТІ (1967—1981, з перапынкамі). Таксама выступаў за маскоўскі ЦСКА (1973), гомельскі «Сож» (1978/79), ташкенцкі «Універсітэт» (1979/80).

У 1965—1968 гадах прыцягваўся ў юніёрскую (U-18) зборную СССР, стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў (1968). У 1973 годзе стаў уладальнікам Кубка СССР у складзе ЦСКА і пераможцам Сусветнага фестываля баскетбола ў Перу ў складзе мужчынскай зборнай СССР.

Кар’ера трэнера Быў галоўным трэнерам мінскага РТІ (1981—1987). Пад яго кіраўніцтвам каманда займала пятае (1982/83) і шостае (1984/85) месца ў чэмпіянаце СССР.

З 1985 па 1986 год працаваў другім трэнерам мужчынскай зборнай СССР — чэмпіёна Еўропы-1985, пераможца Сусветнай Універсіяды-1985 і сярэбранага прызёра чэмпіянату свету-1986.

У 1988—1990 гадах быў галоўным трэнерам балгарскага клуба «Славія» (Сафія), дзе пад яго кіраўніцтвам выступалі беларускія баскетбалісты Аляксандр Папкоў і Аляксандр Сатыраў.

У 1993 годзе стаў першым настаўнікам нацыянальнай каманды суверэннай Беларусі. У апошнія гады жыцця працаваў у заснаванай ім зборнай ветэранаў беларускага баскетбола.

Літаратура Бондарь А.И. Летопись белорусского баскетбола. — Мн.: ОО «Белорусская федерация баскетбола», 2005. — С. 26-28, 37-39, 67-68. — 127 с.

Спасылкі Загінуў Аляксей Шукшын

Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры СССР Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты СССР Катэгорыя:Ігракі РТІ Катэгорыя:Ігракі ЦСКА Масква (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Сожа» Гомель Катэгорыя:Трэнеры РТІ Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Майстры спорту СССР міжнароднага класа Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР