Універсітэт HESAM () — французская асацыяцыя вышэйшых навучальных, даследчых і культурных устаноў Парыжа і сталічнага рэгіёна Іль-дэ-Франс; так званы «калектыўны ўніверсітэт», удзельнікі якога захоўваюць сваю юрыдычную, фінансавую і іншую самастойнасць.

Агульная характарыстыка Некалькі парыжскіх універсітэтаў і школ пачалі аб’ядноўвацца ў сярэдзіне 2000-х гадоў. Першае аб’яднанне было створана ў 2005 годзе са стварэннем новых парыжскіх універсітэтаў, членамі якіх з’яўляюцца, у прыватнасці, Вышэйшая школа сацыяльных навук і Практычная школа перадавых даследаванняў і інш.

Структура

Удзельнікі-заснавальнікі Нацыянальная школа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Цэнтр вышэйшых прамысловых даследаванняў Нацыянальная кансерваторыя мастацтваў і рамёстваў Школа Буль Школа прыкладных мастацтваў Дзюперэ Вышэйшая школа мастацтваў і графікі Нацыянальная школа прыкладнога мастацтва і рамёстваў Парыжска-Лавілецкая нацыянальная школа архітэктуры Нацыянальная школа стварэння прамысловасці Французскі інстытут моды Парыжская школа бізнесу

Асацыяваныя ўдзельнікі Цэнтр падрыхтоўкі журналістаў Нацыянальны фонд прадпрымальніцтва і прадукцыйнасці «Compagnons du devoir» «France Clusters»

Спасылкі Афіцыйны сайт установы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Парыжа Катэгорыя:Асацыяцыі ВНУ