Верхні Лебядзіны мост () — аўтадарожны арачны мост цераз Лебядзіную канаўку ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, злучае востраў 1-ы Адміралцейскі і Летні Сад. Вонкавае афармленне маста захавалася да цяперашняга часу ў сваім першапачатковым выглядзе. Аб’ект культурнай спадчыны Расіі федэральнага значэння.

Размешчаны па восі Дварцовай набярэжнай, ля вытоку Лебядзінай канаўкі. Мост знаходзіцца сярод гістарычных мясцін: непасрэдна паміж Летнім садам і Марсавым полем. Ніжэй па цячэнні Лебядзінай канаўкі знаходзіцца Ніжні Лебядзіны мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна (900 м) — «Горкаўская» (размешчана на іншым беразе Нявы).

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Арачныя масты Катэгорыя:Масты Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Аб’екты культурнай спадчыны Расіі