Бродня — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра). Даўжыня 33 км. Плошча вадазбору 214 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Асноўныя прытокі Праваруч: Сойка. Леваруч: Каўпеніца.
Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Прысынак Смалявіцкага раёна, упадае ў Бярэзіну каля вёскі Вялікае Стахава Барысаўскага раёна. Цячэ пераважна па Верхнебярэзінскай нізіне.
Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная (шырыня 3—4 км) са спадзістымі схіламі; у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная, зліваецца з далінамі рэчак Гайна і Бярэзіна. Абалона забалочаная, у верхнім цячэнні шырынёй 0,3—0,8 км, у ніжнім зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча ад вытоку на 12 км каналізаванае, ніжэй слаба меандруе. Шырыня ракі ў межань у верхнім цячэнні 1—3 м, сярэднім 4—8 м, ніжнім 8—12, у вусці 15—17 м. Берагі невысокія, часта пераходзяць у абалону, забалочаныя.
Літаратура
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
Катэгорыя:Рэкі Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Барысаўскага раёна