Зізі Жанмер (фр. Zizi Jeanmaire), сапраўднае імя — Рэнэ Марсель Жанмер (фр. Renée Marcelle Jeanmaire; ,  — , Талашна, Швейцарыя) — французская балерына, этуаль.

Біяграфія Вучылася ў балетнай школе тэатра Гранд-Опера. У 1939 годзе дэбютавала ў кардэбалеце гэтага тэатра. Сярод найбольш яркіх балетных работ — Кармэн у лонданскай пастаноўцы Ралана Пеці (1949).

Пасля 1954 года выступала таксама як спявачка мюзік-хола, драматычная актрыса, актрыса кіно. Здымалася ў Чарльза Відара, Жана Дэлануа і Тэрэнса Янга, грала на Брадвеі.

У 1954 годзе выйшла замуж за Ралана Пеці. Іх шлюб працягнуўся да смерці Пеці ў 2011 годзе. Іх дачка, Валянціна Пеці, таксама стала актрысай і танцоркай.