Тулонскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Тулон.
Агульная характарыстыка Універсітэт спецыялізуецца на выкладанні тэхнічных навук, права, эканомікі, фізкультуры і спорту, гуманітарных навук і навучае агулам каля 10 000 студэнтаў у гэтых галінах. Першыя навучальныя падраздзяленні былі створаны ў 1968 годзе на сельскагаспадарчых тэрыторыях у 20 га. На гэтых землях, напалову лес, напалову вінаграднік, першапачаткова размяшчаўся замак Сен-Мішэль, былая летняя рэзідэнцыя сеньёраў дэ Ла Гардэ ў XVI стагоддзі. Гэты дамен быў прададзены гораду Тулон, які зрабіў яго зямлёй універсітэта. Новыя структурныя падраздзяленні былі раскіданыя па ўсім дэпартаменце: Тулон, Ла-Валет, Драгіньян і Сен-Рафаэль. Універсітэт змяніў назву ў 2004 годзе і стаў Паўднёвым універсітэтам Тулон-Вар. Ён зноў змяніў назву ў 2013 годзе і зноў стаў проста Тулонскім універсітэтам.
Структура Факультэт навукі і тэхнікі Факультэт эканомікі і кіравання Факультэт літаратуры і гуманітарных навук Факультэт інфармацыйна-камунікацыйных навук Факультэт па навуках і тэхніцы фізічнай і спартыўнай дзейнасці Інжынерная школа Інстытут бізнес-адміністравання Тэхналагічны інстытут Інстытут бесперапыннага навучання
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Тулон