Мікалай Віктаравіч Паздняк — валейбольны трэнер. Дацэнт, кандыдат педагагічных навук, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь

Біяграфія У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і у 1988 годзе тамжа аспірантуру. У 1997 годзе абараніў дысертацыю па тэме: «Эфектыўнасць спаборніцкай дзейнасці спартовых камандаў на грунце міжасабовай сумяшчальнасці (на прыкладзе валейбола)», кандыдат педагагічных навук. У 2007 годзе скончыў Партугальскі еўрапейскі ўніверсітэт (Порта, Партугалія).

У 1988—1994 гадах працаваў у якасці галоўнага трэнера жаночай каманды вышэйшай лігі СССР «Камунальнік» Мінск. У 1991—1994 гадах быў галоўны трэнер жаночай нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па валейболе

З 2020 года дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ.

Спасылкі Поздняк Николай Викторович

Катэгорыя:Валейбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры «Амкадора» Мінск Катэгорыя:Трэнеры жаночай зборнай Беларусі па валейболе