Царква Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы і святога благавернага князя Аляксандра Неўскага — найстарэйшы храм Санкт-Пецярбурга. Пабудаваны ў 1717—1724 гадах на тэрыторыі Аляксандра-Неўскай лаўры. Тут знаходзіцца адзіны ў лаўры прастол у гонар яе нябеснага апекуна, пахаваны члены імператарскай фаміліі, дзяржаўныя дзеячы, дыпламаты, палкаводцы XVIII — першай трэці XIX стагоддзя.

Храм знаходзіцца ў паўночна-ўсходнім вуглу манастырскага карэ, побач з мостам цераз раку Манастырку. У савецкі час была філіялам Музея гарадской скульптуры.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Храмы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Аляксандра-Неўская лаўра Катэгорыя:Храмы Дабравешчання Катэгорыя:Храмы Святога Аляксандра Неўскага