Бельфор-Манбельярскі тэхналагічны ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Бельфор i Манбельяр.
Гісторыя Бельфор-Манбельярскі тэхналагічны ўніверсітэт з’яўляецца вынікам зліцця Бельфорскай нацыянальнай інжынернай школы, створанай у 1962 годзе, і філіяла Камп’енскага тэхналагічнага ўніверсітэта, створанага ў 1985 годзе ў Севенане, які стаў Севенанскім політэхнічным інстытутам у 1991 годзе. Бельфор-Манбельярскі тэхналагічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1999 годзе. Як і Камп’енскі тэхналагічны ўніверсітэт і Тэхналагічны ўніверсітэт Труа, Бельфор-Манбельярскі тэхналагічны ўніверсітэт з’яўляецца часткай Французскай сеткі тэхналагічных універсітэтаў.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Францыі Катэгорыя:Бельфор Катэгорыя:Манбельяр